Затрыманы каардынатар “Аршанскай бітвы-2009” Юры Копцік

Як паведамілі сябры Юрыя, якія разам зь ім ехалі ў машыне, затрыманьне адбылося па дарозе з Дуброўны на Воршу.

Міліцыянты пад”ехалі на машыне ДАІ і папрасілі ўсіх прысутных прад”явіць дакумэнты. Юры Копцік ня ме пры сабе пашпарту, але ў яго было пасьведчаньне сябра БАЖ. Міліцыянты сказалі, што мусяць заняцца высьвятленьнем ягонай асобы. Тым ня менш прадэманстравалі, што затрыманы ім знаёмы: маўляў, кіраўнік Аршанскага РАУСу якраз хацеў паразмаўляць са спадаром Копцікам напярэдадні бардаўскага фэсту, заплянаванага на затрашні вечар.

Зараз Юры Копцік знаходзіцца ў пастарунку і ў яго адключаны тэлефон. Разам зь ім у якасьці грамадзкага прадстаўніка на перамовы з міліцэйскім кіраўніцтвам скіраваўся аршанскі праваабаронца Алег Граблеўскі.