У Чорным моры ля Сакаў зьнік беларускі хлопчык

Крымскае ўпраўленьне Міністэрства надзвычайнай сытуацыі Ўкраіны паведаміла, што 13-гадовы падлетак зь Менску адпачываў на ўзьбярэжжы разам з маці.

Паводле жанчыны, яе сын плаваў на водным матрацы ў 20 мэтрах ад берагу. Хвілінаў праз 10 жанчына заўважыла, што яе сын зьнік. Выкліканыя на дапамогу выратавальнікі дасьледавалі акваторыю на гідрацыкле і кацеры.У выніку быў знойдзены матрац без хлопчыка. выратавальная група таксама дасьледавала берагавую паласу на адлегласьці 6 км. Пошукавыя працы працягваюцца.