Амэрыканцы расшыфравалі ВІЧ

Амэрыканскія навукоўцы расшыфравалі генэтычны код вірусу ВІЧ, які зьяўляецца прычынай захворваньня СНІДам.
Дасьледчыкі кажуць, што гэтае вынаходніцтва павінна дапамагчы ў справе распрацоўкі стратэгіі змаганьня з захворваньнем пры дапамозе антывірусных лекаў. Кэвін Вікс, галоўны аўтар досьледу, заяўляе, што новая інфармацыя дапамагае зразумець, якім чынам вірусу ўдаецца пазьбегнуць выяўленьня імуннай сыстэмай арганізму.