Махмуд Ахмадзінэжад зацьверджаны прэзыдэнтам Ірану

Махмуд Ахмадзінэжад

Аятала Алі Хамэнэі зацьвердзіў, што Махмуд Ахмадзінэжад пераабраны на пост прэзыдэнта Ірану.

У сераду, 5 жніўня, Ахмадзінэжада маюць прывесьці да прысягі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на тэлеканал “Аль-Алам”.

12 чэрвеня ў Іране адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Прыхільнікі аднаго з кандыдатаў на прэзыдэнта, Міра Хусэйна Мусаві, не пагадзіліся з афіцыйнымі вынікамі галасаваньня, паводле якіх перамогу атрымаў Махмуд Ахмадзінэжад. Іранская апазыцыя зладзіла сэрыю акцыяў пратэсту. Паліцыя жорстка разагнала маніфэстацыі. Было забіта некалькі дзесяткаў чалавек.