У Маскве затрымалі паўсотні апазыцыйных актывістаў

Каля 50 прыхільнікаў апазыцыі былі затрыманыя ў Маскве, калі зьбіраліся правесьці несанкцыянаваную акцыю пратэсту, паведамілі ў тамтэйшай управе ўнутраных спраў.

Плошча ў цэнтры расейскай сталіцы, дзе мелася адбыцца акцыя пад назовам “Мітынг нязгодных”, ачэпленая шматлікімі сіламі міліцыі. Улады заявілі, што там праходзіць спартовы фэстываль.

Апазыцыя зьбіралася правесьці акцыю ў падтрымку права грамадзян на свабоду сходаў.