Нацбанк забараняе валютныя крэдыты

У Беларусі ўводзіцца забарона на выдачу валютных крэдытаў фізычным асобам да 1 студзеня 2011 году. Гэта прадугледжана пастановай праўленьня Нацыянальнага банку № 105 ад 14 ліпеня 2009 году, паведамляе БелаПАН.

Дакумэнтам забараняеццца да 1 студзеня 2011 году “банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям узычэньне фізычным асобам, за выняткам індывідуальных прадпрымальнікаў, крэдытаў у замежнай валюце, у тым ліку ў частцы траншаў крэдытаў пры крэдытаваньні па крэдытных лініях...”

Ва ўпраўленьні інфармацыі Нацбанка пацьвердзілі, што такі дакумэнт падпісаны, і ўступіць у сілу на наступным тыдні, аднак ад іншых камэнтароў адмовіліся, адно паведамілі, што адпаведны прэс-рэліз абнародуюць 24 ліпеня.