Беларусь прызнала паразу ў мясной вайне

Беларусь пагадзілася з забаронай на ўвоз у Расею мяса з Гомельскага і Берасьцейскага мясакамбінатаў, уведзены “Рассельгаснаглядам” 21 ліпеня, і дадаткова ўвяла абмежаваньні на экспарт харчаваньня яшчэ з трох прадпрыемстваў.
Апрэч гэтага Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі прыпыніла пастаўкі ў Расею прадукцыю трох айчынных прадпрыемстваў – Лунінецкага малаказаводу, Бабруйскага мясакамбінату і Клецкага маслакамбінату.

Паводле міністэрства, экспарт прадукцыі на расейскі рынак часова прыпынены з-за таго, што ў ёй была знойдзеная недапушчальная колькасьць антыбіётыкаў.