У Менску моладзевыя актывісты кампаніі «Эўрапейская Беларусь» вывесілі расьцяжкі «Лукашэнку ў адстаўку!».
Яны зьявіліся ўчора на вуліцы Няміга і на мосьце на перакрыжаваньні праспэктаў Дзяржынскага і Жукава і былі прысьвечаныя 15-й гадавіне знаходжаньня А.Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.