Вярхоўны суд вырашыць лёс БХД

Сёньня а 12-й гадзіне ў Вярхоўным судзе будзе агучана рашэньне ў справе аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі супраць Міністэрства юстыцыі.
Вернікі намагаюцца праз суд адмяніць рашэньне міністэрства, якое адмовілася зарэгістраваць БХД.

Вернікі ў судзе даказвалі, што адразу пасьля падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю 12 сакавіка, пачалася беспрэцэдэнтная кампанія ціску на заснавальнікаў арганізацыі. Вернікі даказвалі, што рашэньне не рэгістраваць партыю было палітычна матываваным.