МВФ: Менск ня мае патрэбы ў крэдытах

МВФ заяўляе, што Менск ня мае патрэбы ў дадатковым замежным фінансаваньні, з улікам тых крэдытаў, што былі выдадзены ці абяцаныя на сёньняшні дзень.
Як цытуе Reuters словы прадстаўніцы фонду Натальлі Калядзінай, беларускаму ўраду зараз варта сканцэнтравацца на прыватызацыі і спрашчэньні падатковай сыстэмы. У прыватнасьці, МВФ падтрымлівае ініцыятыву беларускага ўраду ў справе падвышэньня стаўкі падатку на даданую вартасьць.