Праваабаронца катэгарычна ня згодны і лічыць, што яго асудзілі незаконна.
Судзьдзя Віцебскага абласнога суду прызнала яго вінаватым ў распальваньні рэлігійнай і нацыянальнай варожасьці.
Крымінальную справу супраць Сьвеціка КДБ распачаў 20 траўня 2008 году. За 2006-2008 гады 15 лістоў ад імя мясцовай філіі фашыстоўскай арганізацыі "Расейскае нацыянальнае адзінства" атрымалі апазыцыйныя актывісты Віцебску, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і абласныя чыноўнікі.
Суд прызнаў, што менавіта Леанід Сьвецік меў непасрэднае дачыненьне да напісаньня і распаўсюду гэтых лістоў. Паводле высноваў судзьдзі Ўрбановіч, такім чынам Сьвецік зводзіў асабістыя рахункі, а таксама спрабаваў прадставіць у выгодным сьвятле сваю праваабарончую дзейнасьць.
Леанід Сьвецік таксама павінен сплаціць:

- 1 мільён кампэнсацыі за маральныя страты старшыні Віцебскай філіі СПБ Тамары Красновай-Гусачэнцы;
- судовыя выдаткі;
- аплаціць кошт экспэртызаў.