Турыстка зь Беларусі зьнікла ў Ізраілі

Як падае ізраільскі інтэрнэт-сайт IsraelNN.com, ізраільскія праваахоўныя органы зьвярнуліся да грамадзкасьці з просьбай садзейнічаць у пошуках 33-х гадовай турысткі зь Беларусі Сьвятланы Козыравай, якая знаходзілася у Тэль-Авіве.

Маладую жанчыну знаёмыя апошнім разам бачылі ўвечары 5 ліпеня.