Кароткачасовы пікет у падтрымку Аўтуховіча

Дзясятак актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” а 18-й гадзіне правялі пікет каля кнігарні “Акадэмкніга”.
Яны разгарнулі расьцяжку “Свабоду палітвязьням” і партрэты Мікалая Аўтуховіча. Маладыя людзі некалькі разоў праскандавалі “Свабоду палітвязьням!” і разышліся.