Лас-Вегас пад Менскам?

Ва ўрадзе падрыхтавалі праект рашэньня аб будаўніцтве непадалёк ад Нацыянальнага аэрапорта Менск гульнявога і забаўляльнага цэнтра, арыентаванага на замежнікаў, паведамляе Інтэрфакс.
Цяпер вывучаецца аналягічны досьвед Аўстрыі, Макао, Малайзіі. Замежныя інвэстары атрымаюць у беларускім гульнявым цэнтры льготныя ўмовы, гэтаксама як і патэнцыйныя наведнікі.

На тэрыторыі цэнтра мяркуецца ўвесьці асаблівы прававы рэжым: падатковыя льготы, бязьвізавы ўезд замежных грамадзян, бязмытны гандаль, разьлікі замежнай ў валюце.