Паўднёва-Афрыканская рэспубліка просіць экстрадыцыі зь Беларусі свайго грамадзяніна, арыштаванага ў Беларусі.
Грамадзянін ПАР, якога Інтэрпол расшуквае за злачынствы зьвязаныя з пэдафіліяй, учыніў разбойны напад на аддзяленьне Ашчадбанку ў Баранавічах.
Прэторыя заявіла, што хоча судзіць яго на сваёй тэрыторыі, нацыянальнае бюро Інтэрпола ПАР рыхтуе адпаведны запыт у Беларусь.
Аднак, як паведамілі Інтэрфаксу ў МУС Беларусі, спачатку злачынец павінен быць асуджаным за напад у Беларусі і адбыць пакараньне альбо ягоную частку.