Ператрус у гомельскага актывіста

Андрэй Цянюта

На кватэры актывіста “Маладога фронту” і сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Андруся Цянюты пачаўся ператрус.

Супрацоўнікі міліцыі паведамілі гомельскаму актывісту, што маюць дазвол на правядзеньне ператрусу. Што менавіта хочуць знайсьці ў хлопца, яны не патлумачылі.