Лукашэнка павіншаваў Ахмадзінеджада

Прыхільнікі кандыдата ў прэзыдэнта Ірану Хасэйна Мусаві, які прайграў на выбарах, выводзяць пабітага паліцыяй у часе сутычак з паліцыяй. 13 чэрвеня. Тэгеран.

Беларускі кіраўнік павіншаваў Махмуда Ахмадзінеджада з паўторным абраньнем на пасаду прэзыдэнта Ірана, -- паведамляе прэсавая служба А. Лукашэнкі.
Лукашэнка ў вітальнай тэлеграме выказаў спадзеў, што беларуска-іранскія адносіны атрымаюць далейшае разьвіцьцё.