Ахмадзінэджад афіцыйна аб’яўлены пераможцам выбараў

Махмуд Ахмадзінэджад<br />&nbsp;

Прэзыдэнт Ірана Махмуд Ахмадзінэджад афіцыйна аб’яўлены пераможцам на выбарах кіраўніка дзяржавы, што прайшлі ўчора.

Як паведаміў сёньня міністар унутраных спраў Ірана Садэк Масхулі, за Ахмадынэджада прагаласавалі больш за 62 з паловай адсоткаў выбарцаў.

Ягоны асноўны супернік, колішні прэм’ер-міністар Мірахасэйн Мусаві, атрымаў каля 34 адсоткаў галасоў.

Яўка выбарцаў была вельмі высокай — 85 адсоткаў.

Мірахусэйн Мусаві абвінаваціў улады ў буйнамаштабных фальсыфікацыях і адмовіўся прызнаваць сваю паразу.

Паводле паведамленьняў інфармагенцый, у Тэгеране склалася напружаная абстаноўка. Паліцыя ачапіла будынак МУС і шэраг іншых адміністрацыйных аб’ектаў. Паведамляецца пра некалькі сутычак між прыхільнікамі Мусаві й Ахмадзінэджада.