Гарадзенцы і Новы сьвет

Сёньня ўвечары ў Горадні адбылася прэзэнтацыя кніжкі “Новы сьвет” і яго навакольле“. Аўтар — гісторык Андрэй Чарнякевіч, пры ўдзеле іншага гісторыка Ігара Трусава.
Ігар Трусаў
Андрэй Чарнякевіч

У кнізе вялікая колькасьць здымкаў архітэктуры “Новага сьвету”, здымкі людзей, якія там жылі, выявы са старых паштовак.

“Новы сьвет” — раён, які будаваўся побач з гістарычным цэнтрам, пачынаючы з другой паловы ХІХ стагодзьдзя. Але ён не ўваходзіць у ахоўную зону, і ўлады нядаўна абвясьцілі аб намеры моцна “прарэдзіць” забудову, пакінуць толькі асноўныя — моцныя камяніцы, астатняе зруйнаваць, каб пабудаваць элітныя дамы.

Прыкладам, грамадзкасьць горада вельмі шкадуе дом у стылі канструктывізм, у якім апошнім часам была крама “Гарачы хлеб”. Камяніца была вельмі адметнай, прычым пабудавана яна была трывала, але гэта яе ня выратавала, не зважаючы на пратэсты аматараў старой архітэктуры яе разбурылі.