Валдас Адамкус патрапіў у шпіталь

Валдас Адамкус

Лекары Віленскага клінічнага шпіталя Сантарышкес плянуюць праверыць працу кардыёстымулятара літоўскага прэзыдэнта

Асабісты лекар прэзыдэнта Рэмігіюс Нергела паведаміў, што ў нядзелю пасьля абеду ўзьніклі сумневы ў надзейнасьці імплянтанта, які рэгулюе сардэчны рытм. Было прынятае рашэньне шпіталізаваць прэзыдэнта Літвы, перадае Інтэрфакс.