За “Свабоду Аўтуховічу” будзе суд у Асіповічах

Арцём Дубскі

Справу Арцёма Дубскага, якога абвінавацілі ў нанясеньні надпісаў “Свабоду Аўтуховічу!”, будзе разглядаць адміністрацыйная камісія.

Разгляд адміністрацыйнага пратаколу прызначаны на 9:30 10 чэрвеня.

Арцёма разам з двума непаўналетнімі актывістамі асіповіцкай філіі “Маладога фронту” затрымалі на пачатку траўня. Справу вырашылі перадаць у райвыканкам.