У Амстэрдаме паказалі кіно пра Беларусь

У сталіцы Нідэрляндаў адбыўся паказ двух фільмаў пра Беларусь. Паказ быў прымеркаваны да гадавіны рэфэрэндуму 1995 г і арганізаваны амстэрдамскай студэнцкай групы “Міжнароднай Амністыі”.
Абедзьве стужкі дакумэнтальныя – гэта фільм “Урокі беларускай” Міраслава Дзембіньскага (Польшча) і “«Can I get a Right?» Себасьцяна Хайцеля (Нямеччына). Першы фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года вачыма моладзевага актывіста Франака Вячоркі, другі – пра акцыю “Міжнароднай Амністыі” дзеля прыцягненьня ўвагі да парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

Пасьля дэманстрацыі кінастужак гледачы задалі пытаньні прадстаўніку грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”.