Актывістаў МФ зьнялі зь цягніка на Менск

Супрацоўнікі міліцыі зьнялі зь цягніка ў Баранавічах маладафронтаўцаў Юлію Пашко і Івана Стасюка.

Юлія з Іванам ехалі зь Берасьця ў Менск, каб удзельнічаць у маршы “За незалежнасьць”. Маладых людзей завялі ў пастарунак міліцыі. Прычыны затрыманьня ім не тлумачаць.