Студэнтам-мэтавікам павялічылі адпрацоўку

Згодна з указам прэзыдэнта ад 12 траўня, пасьля заканчэньня вышэйшай навучальнай установы, студэнты-мэтавікі павінны адпрацаваць не менш за тры гады.

Пасьля сярэдняй спэцыяльнай навучальнай установы – не менш за адзін год.

Органы дзяржаўнага кіраваньня маюць права павялічыць мэтавы прыём у падведамасныя ўстановы адукацыі ў населеных пунктах з колькасьцю жыхароў да 20 тысячаў чалавека. Уведзена таксама мэтавая падрыхтоўка кадраў па чыгуначных спэцыяльнасьцях.