Дэмактывіста пабілі за майку з “Пагоняй”

Невядомыя хуліганы зьбілі актывіста дэмакратычнага руху Алеся Цялегіна.

Алесь распавёў “Свабодзе”, што ішоў разам са сваёй знаёмай прадпрымальніцай на сустрэчу. Каля станцыі мэтро “Кунцаўшчына” да яго падышлі два незнаёмыя маладыя мужчыны й спыталі, чаму ён апрануты ў майку з выявай “Пагоні”.

Пасьля гэтага хуліганы пачалі зьбіваць Алеся. Адзін зь іх параніў яму нагу нажом.