Крэмль ухваліў ліквідацыю бін Лядэна

Прэсавая служба прэзыдэнта Расеі паведаміла, што ў Крамлі вітаюць посьпехі ЗША ў справе барацьбы з міжнародным тэрарызмам.

Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс, прэсавая служба Крамля выказала перакананьне, што «пакараньне непазьбежна напаткае ўсіх тэрарыстаў».