Знайшлі "чорную скрыню" францускага самалёта

Пошук абломкаў самалёта ў акіяне

Знойдзены адзін з бартавых самапісцаў пасажырскага самалёта кампаніі Air France, які пацярпеў катастрофу два гады таму ля ўзьбярэжжа Бразыліі. Францускія сьледчыя заявілі, што «чорную скрыню» ўжо дасталі з вады, і яна знаходзіцца на борце пошукавага карабля. Пошукі вядуцца на плошчы 10 тысяч квадратных кілямэтраў.

Airbus упаў у Атлянтычны акіян першага чэрвеня 2009 году. Загінулі ўсе 228 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Прычыны авіякатастрофы да канца ня высьветленыя.