У Сырыі разгон дэманстрацый

Тысячы людзей сёньня выйшлі на вуліцы сырыйскіх гарадоў з патрабаваньнямі палітычных рэформаў і з асуджэньнем жорсткіх захадаў уладаў супраць дэманстрантаў. Відавочцы паведамляюць, што войскі адкрылі агонь па дэмантрантах у горадзе Латакіа, дзе параненыя як найменш 5 чалавек. У горадзе Дэраа сілы бясьпекі стралялі ў паветра, каб разагнаць натоўп, у сталіцы Дамаску для разгону прымянілі сьлезацечны газ. Арганізатары пратэстаў назвалі сёньняшнію акцыю “Днём гневу”. Хваля арабскіх рэвалюцый , якая дайшла да Сырыі, патрасае краіну ўжо некалькі тыдняў.