Спэцслужбы Нідэрляндаў арыштавалі паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць замежнай дзяржавы пілёта зьнішчальніка F-16 нацыянальных вайскова-паветраных сілаў.
Трыццацісямігадовы мужчына вінаваціцца ў перадачы дзяржаўнай таямніцы. Арышт, пра які стала вядома сёньня, быў зьдзейсьнены 17 сакавіка, паведамляе РИА Новости.
Фармальныя абвінавачаньні лётчыку будуць выстаўленыя 9 чэрвеня.
Інфармацыйны партал DutchNews.nl, са спасылкай на газэту Telegraaf, паведамляе што пілёт абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі, "з грамадзянінам якой ён зьбіраўся весьці бізнэс".
Прадстаўнік галяндзкай пракуратуры ня стаў камэнтаваць гэтыя цьверджаньні "ў інтарэсах сьледзтва і ў сілу далікатнасьці пытаньня з дыпляматычнага пункту гледжаньня".