Рада бясьпекі ААН не дамовілася па Сырыі

Пратэсты ў Сырыі

Рада бясьпекі ААН у сераду ня здолела ўзгадніць тэксту заявы, якая асуджае жорсткія захады сырыйскіх уладаў супраць выступаў апазыцыі ў гэтай краіне.

Супраць рэзкіх фармулёвак у дакумэнце выступілі Расея, Кітай і Лібан. Паводле расейскага прадстаўніка, якога цытуе "Франс-прэс", замежнае ўмяшаньне ў канфлікт можа выліцца для Сырыі ў грамадзянскую вайну.

Як стала вядома ў сераду, каля двухсот сырыйскіх палітыкаў выйшлі са складу кіроўнай у краіне парті "Баас".

Паводле зьвестак сырыйскіх праваабаронцаў, за шэсьць тыдняў масавых пратэстаў у сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі болей як 450 дэманстрантаў.