Міністар эканомікі ня можа ўявіць, якая будзе інфляцыя за гэты год

Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў лічыць, што прагназаваць паказьнік інфляцыі на гэты год даволі складана.

"Прагноз лічым і не хацелі б памыліцца ў гэтай лічбе. Паказьнік будзе залежаць, у тым ліку, і ад таго, наколькі Нацбанк вызначыць раўнаважны курс і наколькі зьмяншэньне выдаткаў бюджэту дазволіць нам выканаць паказчык па росьце валавога ўнутранага прадукту", — цытуе Снапкова Інтэрфакс.

З пачатку году да 19 красавіка інфляцыя склала 8,8%. У бюджэце закладзена, што інфляцыя за ўвесь 2011 год не павінна перавысіць 8,5%.