Травеньскі Дзень блогера пераносіцца на тыдзень

Чарговы Дзень блогера на сайце “Свабоды”, які першапачаткова плянаваўся на 9 траўня, пераносіцца на тыдзень.

Прычына адна – наша жаданьне, каб публікацыі васьмёркі беларускіх блогераў не згубіліся ў плыні навінаў з праскага саміту Ўсходняга партнэрства і камэнтароў да ягоных вынікаў.

Чытайце і камэнтуйце допісы травеньскай васьмёркі блогераў цягам сутак з 16 гадзін 15 траўня.