Актывісты грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская кааліцыя" ўсклалі кветкі да помніку невядомаму салдату на вайсковых могілках у Менску, а таксама да помніка Герою Савецкага Саюза Барысу Акрэсьціну.
Акцыя прайшла па ініцыятыве аргкамітэта па стварэньні партыі "Народная грамада" (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя).
Ва ўскладаньні кветак узялі ўдзел прыкладна 15 чалавек, у тым ліку палітыкі Мікалай Статкевіч, Сяргей Скрабец, Вячаслаў Сіўчык і Ўладзімер Навасяд.
Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчаньня.