У Тбілісі ў выніку сутычак ёсьць параненыя

У сталіцы Грузіі адбыліся сутычкі паміж удзельнікамі апазыцыйнай акцыі пратэсту і сіламі правапарадку.
Апазыцыянеры закідалі будынак цэнтральнай управы паліцыі камянямі. Паліцэйскія ўжылі дубінкі адбіваючы атакі пратэстоўцаў, якія спрабавалі пералезьці праз плот вакол будынку. Паведамляецца аб затрыманьнях.

Як паведаміў карэспандэнт Свабоды ў Тбілісі, паранены адзін зь лідэраў апазыцыі Левон Гачэчыладзэ.

Пачынаюся з 9-га красавіка, сябры апазыцыі праводзяць штодзённыя масавыя акцыі пратэсту, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі