Забаронены ўвоз жывёльнай прадукцыі з Мэксыкі і ЗША

Беларускія ўлады часова ўвялі забарону на ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі з Мэксыкі, ЗША, Канады, Новай Зэляндыі, Гішпаніі, Францыі і Ізраіля. Пералік можа пашырацца.

Пра гэта “Інтэрфаксу” паведаміла прэсавая сакратарка Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі Дар’я Казлоўская.

Забарона датычыць краін, у якіх выяўленыя выпадкі сьвінога грыпу. На сёньня заплянаванае тэрміновае паседжаньне ўсіх кіраўнікоў вэтэрынарных службаў Беларусі.

На ўсіх жывёлагадоўчых прадпрыемствах краіны ўзмоцненыя захады біябясьпекі.