Нямала беларусаў – навукоўцаў, пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячаў – сустракаліся з папам рымскім. Што дарылі беларусы папу, якія падарункі атрымлівалі ад яго, што падорыць Беларусі магчымы візыт у краіны пантыфіка?
Я размаўляла зь вядомымі людзьмі, якія сустракаліся ў розныя гады з папам рымскім Янам Паўлам П. Прафэсар-гісторык Анатоль Грыцкевіч сустракаўся з пантыфікам тройчы – у 1990, 1991 і 1995 гадах. Усе сустрэчы былі падчас навуковых канфэрэнцыяў, якія адбываліся ў Рыме і Ватыкане. Ён езьдзіў разам з папам у мястэчка Кастэль - Гадольфа, летнюю рэзыдэнцыю пантыфіка. Вось што Анатоль Грыцкевіч распавёў пра падарункі:
“Ён мне падарыў – і гэта вісіць над маім ложкам – раскрыжаваньне, распяцьце, і чоткі, што часам у каталікоў-вернікаў бываюць. Ёсьць што ўспомніць і ёсьць што ўзяць у рукі”.
Карэспандэнтка: “Зараз пры сустрэчы маленькі Коля падараваў папу буквар, але расейскі, каб той вучыў расейскую мову. А Лукашэнка – крыж, зроблены народнымі майстрамі”.
“Я вам скажу, што тут хіба дыпляматычны недагляд – з майго пункту гледжаньня. А можа, і наўмысна зроблена было...”
Прафэсар Адам Мальдзіс сустракаўся з папам Янам Паўлам другім у 1994-м годзе таксама падчас навуковай канфэрэнцыі:
“Ён мне падарыў мэдаль з выявай папы. А я яму ўручыў ад імя беларускай дэлегацыі энцыкляпэдычны том, прысьвечаны Скарыну – першаму перакладчыку Бібліі на беларускую мову”.
Пісьменьніца, галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Хрысьціна Лялько сустракалася з папам Янам Паўлам П двойчы. Першы раз гэта была прыватная сустрэча, арганізаваная праз знаёмых – спадарыня Хрысьціна прасіла блаславеньня на выданьне часопісу «Ave Maria». Другая сустрэча адбылася праз год, кажа яна:
“Я прывезла вынік яго блаславеньня -- першыя нумары «Ave Maria». Я памятаю, што завезла сьвятому айцу сваю кнігу апавяданьняў і аповесьцяў. І яшчэ “Жывапіс Беларусі”, сакральны жывапіс Беларусі А ад сьвятога айца і адзін, і другі раз атрымала ружанцы, на якіх і цяпер малюся”.
Карэспандэнтка: “Сын Лукашэнкі Коля падарыў расейскі буквар, каб папа вывучаў расейскую мову. ..
“Можа, ня меў беларускага, дык падараваў расейскі... Я думаю, што падарунак ёсьць падарунак, што ж мы з вамі будзем абмяркоўваць падарункі...”
Падчас аўдыенцыі з пантыфікам Аляксандар Лукашэнка запрасіў яго наведаць Беларусь. Усім суразмоўцам я задала адно пытаньне: што падорыць Беларусі магчымы візыт у краіны пантыфіка?
Прафэсар Анатоль Грыцкевіч адказаў так:
“Я думаю, па-першае, увогуле цікавасьць да хрысьціянства і да царкоўнай арганізацыі, у дадзеным выпадку, да касьцёлу. Больш увагі, можа, будзе зьвернута на выкарыстаньне беларускай мовы ў сьвятынях. Ну а трэцяе – можа ў некаторай ступені паўплывае на дзеяньні ўлады. Хаця ў гэтым можна і сумнявацца”.
Пісьменьніца, галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Хрысьціна Лялько:
“Я вам скажу як верніца каталіцкага касьцёлу: асабіста для мяне і для ўсіх нас – вялікая радасьць, калі сьвяты айцец нарэшце прыедзе ў Беларусь. Гэта ажывіць веру, зробіць больш дынамічным наш касьцёл. Гэта быў бы вялікі падарунак для ўсіх нас, вернікаў, для ўсяго касьцёлу”.
Прафэсар Адам Мальдзіс выказаў такое меркаваньне:
“Беларусь у маім уяўленьні заўсёды знаходзілася і знаходзіцца на перакрыжаваньні шляхоў, таму я не ўспрыняў гэта як нешта дзівоснае, як нешта ненатуральнае. Мне здаецца, што на такіх сутыкненьнях дзьвюх вялікіх макракультур – усходняй і заходняй, праваслаўнай, візантыйскай і каталіцка-раманскай і нараджаюцца сапраўдныя справы. Як раз я адчуваю задавальненьне ад таго, што на нашай зямлі гэта сустрэча адбудзецца. Мы ж усе – хрысьціяне. Мы павінны імкнуцца, каб разумець адзін другога”.