Саньнікаў адмовіўся ехаць у Прагу

Андрэй Саньнікаў

Міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў адмовіўся ехаць у Прагу на мерапрыемствы, прысьвечаныя да саміту ЭЗ па “Ўсходнім партнэрстве”.

Паводле палітыка, такое запрашэньне яму прыйшло 14 красавіка. А.Саньнікаў адзначыў, што выступае за інтэграцыю Беларусі ў ЭЗ, за паўнавартасны ўдзел краіны ва “Ўсходнім партнэрстве”. Аднак ён назваў “вялікай памылкай” запрашэньне на саміт Аляксандра Лукашэнкі. Ён заявіў:

“Запрашэньне дыктатара А.Лукашэнкі ў Прагу без выкананьня патрабаваньняў вызваленьня палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсій лічу вялікай памылкай. Менавіта таму я вырашыў адмовіцца ад паездкі ў Прагу”.