З турмы на Акрэсьціна выпусьцілі Віктара Макуця

Сёньня стала вядома, што ў Менску на волю выпусьцілі Віктара Макуця, галоўнага мэханіка фірмы “Сьціф-Транс”. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

Віктара Макуця арыштавалі ў панядзелак у Ваўкавыску, дзе ён жыве, і даставілі ў турму на завулак Акрэсьціна ў Менску. Былі зьвесткі, што яго арыштавалі па справе Мікалая Аўтуховіча і ягоных двух калегаў — Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.