Дайце Нацбанку 2 мільярды даляраў

Нацыянальны банк Беларусі просіць у Ашчаднага банку Расеі крэдыт у 2 мільярды даляраў.

Пра гэта паведаміў сябра рады дырэктараў НБ Беларусі, начальнік галоўнай управы банкаўскага нагляду Сяргей Дубкоў.

“Перамовы знаходзяцца на пачатковай стадыі”, - заявіў Дубкоў.

Ён дадаў, што калі Ашчадны банк Расеі дасьць крэдыт, грошы пойдуць у тым ліку на падтрымку беларуска-расейскага гандлю, перадае Інтэрфакс.