У студзені сёлета ў вымушаных адпачынках знаходзілася каля 60 тысяч беларусаў, больш за 106 тысяч працавалі няпоўны тыдзень.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётар Грушнік.
У лютым, паводле папярэдняй інфармацыі, страты працоўнага часу адзначаліся на 240 прадпрыемствах краіны з агульнай колькасьцю працаўнікоў 154 тысячы. Найбольш пацярпела Магілёўшчына – там такіх прадпрыемстваў 54.
Паводле Грушніка, гэтыя лічбы – патэнцыйная база для беспрацоўя і сацыяльнай напружанасьці.