МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі карэспандэнта польскага выданьня “Gazeta Wyborcza” Анджэя Пачобута.
Паводле спадара Пачобута, нагодай сталіся чатыры ягоныя публікацыі: пра прымусовую дактыляскапію мужчынскай часткі насельніцтва Беларусі, арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, выдаленьне польскіх ксяндзоў зь Беларусі і новы дыялёг А.Лукашэнкі з Захадам.
Паводле МЗС, публікацыі маюць тэндэнцыйны характар і абражаюць А.Лукашэнку.
Рэдакцыя “Gazeta Wyborcza” выступіла ў абарону свайго карэспандэнта і просіць эўрапейскіх палітыкаў, якія вядуць перамовы зь Беларусьсю, не забыцца пра свабоду слова.
Анджэй да 15 сакавіка будзе ў адпачынку, а далей зьбіраецца працаваць без акрэдытацыі і судзіцца з МЗС.