Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у заходняй прэсе піша пра тое, што Беларусь уступіла на шлях лібэралізацыі паводле ўласнай ініцыятывы, а не пад ціскам Захаду. Ці згодныя вы?
ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
Сёньня ўплывовае выданьне International Herald Tribune дзьве старонкі прысьвяціла Беларусі. Карэспандэнт газэты апісвае сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі асабліва зьвяртаючы ўвагі на апошнія спробы афіцыйнага Менску наладзіць дачыненьні з Захадам. (пераказ артыкулу па-расейску).
У гэтым жа нумары міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў спрабуе “разбурыць” заходнія міты пра Беларусь (кароткі зьмест па-расейску)
Наколькі вам падаюцца пераканаўчымі аргумэнты бакоў?