Ля Міністэрства абароны спалілі прыпісныя пасьведчаньні

Пяць актывістаў руху “Маладая Беларусь” спалілі свае прыпісныя пасьведчаньні каля брамы Міністэрства абароны. Хлопцы патлумачылі, што зрабілі гэта на знак пратэсту супраць гвалтоўнага прызыву ў войска актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху Франка Вячоркі, Зьмітра Хведарука, Івана Шылы.