Мэтамфэтамін прадавалі на менскіх дыскатэках

Менская міліцыя выявіла сетку распаўсюднікаў наркотыкаў. Канфіскавана 200 грамаў мэтамфэтаміну, затрымана 6 чалавек.

Сярод затрыманых распаўсюднікаў сынтэтычных наркотыкаў – два ды-джэя менскіх дыскатэк, адзін замежнік, - паведамляе агенцтва “Інтэрфакс” са спасылкай на менскую міліцыю.

Псыхатропныя рэчывы распаўсюджваліся ў асноўным на дыскатэках. У кожнага з затрыманых былі сталыя спажыўцы, за вечар яны прадавалі па 20—30 доз наркотыка, па цане 10—12 даляраў за дозу (0,2 грама мэтамфэтаміну ).