Моладзь схадзіла ў парлямэнт і адміністрацыю прэзыдэнта

Прадстаўнікі моладзевых арганізацый Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ 2 лютага перадалі ў камісію па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям'і і моладзі Палаты прадстаўнікоў і ў Адміністрацыю прэзыдэнта свае прапановы па законе аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

У зваротах у дзяржорганы прадстаўнікі маладзёжных арганізацый прапаноўваюць дэпутатам улічыць па меншай меры тры прапановы: увядзеньне паведамляльнага прынцыпу рэгістрацыі моладзевых арганізацый без абавязковага юрыдычнага адраса; разнастайнасьць прадстаўніцтва моладзі і моладзевых арганізацый у мясцовых і нацыянальных органах кіраваньня, стварэньне моладзевага парлямэнту; галоснасьці, празрыстасьці пры рэалізацыі дзяржаўных праектаў у моладзевай палітыцы, правядзеньне іх на конкурснай аснове, паведамляе БелаПАН.