“Эўрапейская Мастоўшчына” бяз адрасу

Мастоўскі райвыканкам ня даў юрыдычнага адрасу грамадзкаму аб’яднаньню “За эўрапейскую Мастоўшчыну”.

У адказе ад старшыні выканкаму А.Шафарэвіча гаворыцца, што “ў наяўнасьці няма вольных памяшканьняў”.

З просьбай даць юрыдычны адрас зьвяртаўся да мясцовых уладаў Алесь Зарамбюк — каардынатар ініцыятыўнай групы, якая займаецца стварэньнем гэтага грамадзкага аб’яднаньня.