Каханьне на конкурс

Гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя “Талака” абвясьціла конкурс на найлепшае прызнаньне ў каханьні па-беларуску.

Узнагарода – рамантычная вячэра на дваіх ў адной з гомельскіх кавярняў, паведаміла БелаПАН кіраўніца “Талакі” Ларыса Шыракова.

“Конкурс праводзіцца ўпершыню. Зь яго дапамогай мы хацелі зьвярнуць увагу на родную мову, паказаць, што па-беларуску таксама можна прыгожа прызнацца ў каханьні”, – паведаміла Шыракова.