Чалец нацыянальнай зборнай Беларусі па водналыжнаму спорту Дзьмітры Аксіневіч упаў з вышыні 12-го паверху і загінуў.
“22-гадовы Дзьмітры Аксіневіч выпаў учора з 12-го паверху інтэрната Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву на вуліцы Каліноўскага ў Менску. Ад атрыманых траўмаў спартовец памёр на месцы", - паведамілі Інтэрфаксу ў пракуратуры Першамайскага раёну Менска.
Прычыны здарэньня высьвятляе пракуратура Першамайскага раёну Менска.