З Калядамі павіншавалі жыхароў райцэнтру сябры руху “За Свабоду”.
Сьвяточная акцыя праходзіла на кірмашы – самым людным месцы Глыбокага. Тамтэйшыя актывісты раздалі землякам некалькі соцень сьцяжкоў Эўразьвязу з пажаданьнямі весела адзначыць сьвяты, а ў пэрспэктыве – сьвяткаваць Божае Нараджэньне ў сапраўды эўрапейскай Беларусі.