Патрыярха абяруць у студзені

Памесны сабор Расейскай праваслаўнай царквы, на якім будзе абраны новы патрыярх РПЦ, адбудзецца 27-29 студзеня.
Пасьля сёньняшняга пасяджэньня сіноду трымальнік пасаду патрыряха Мітрапаліт Кірыл заявіў журналістам, што кандыдатаў на пасад будзе вылучаць архірэйскі сабор непасрэдна напярэдадні памеснага сабору.

Адмыслоўцы называюць мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта адным з патэнцыйных кандыдатаў на пасад патрыярха.

Інтранізацыя новага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі адбудзецца 1 лютага 2009 года.